Перайсці да зместу

BMW

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW
Тып прадпрыемства, вытворца аўтамабіляў[d], motorcycle manufacturer[d] і публічная кампанія
Лістынг на біржы Франкфурцкая фондавая біржа[1] і Франкфурцкая фондавая біржа[2]
Заснаванне 7 сакавіка 1916
Заснавальнікі Camillo Castiglioni[d], Karl Rapp[d], Franz Josef Popp[d] і Gustav Otto[d]
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць, manufacture of motor vehicles[d][5], aeronautical engineering[d][6] і activities of holding companies[d]
Прадукцыя аўтамабіль, матацыкл і электрамабіль
Абарот
  • ▼142 млрд € (2024)[7]
Аперацыйны прыбытак
  • ▲14 млрд € (2022)[8]
Чысты прыбытак
Актывы
  • 228 млрд € (2019)[11]
Капіталізацыя
  • 59,9 млрд € (2019)[11]
Колькасць супрацоўнікаў
  • ▲149 475 чал. (31 снежня 2022)[8]
Дэвіз The Ultimate Driving Machine
Даччыныя кампаніі Rolls-Royce Motor Cars[d], BMW Group Plant Dingolfing[d], Rolls-Royce Deutschland[d], BMW Group Classic[d], BMW M[d], Land Rover, BMW South Africa[d][12], BMW-Flugmotorenbau[d][13], BMW i[d] і Alpina[d]
Сайт bmw.com (ням.)
BMW 7-я серыя (F01)
BMW F 650 GS Dakar (2004)

Bayerische Motoren Werke AG (BMW) (Баварскія маторныя заводы, БМВ) — нямецкі вытворца аўтамабіляў, матацыклаў і веласіпедаў. BMW — кампанія, якая валодае кантрольным пакетам акцый выробнікаў марак аўтамабіляў Mini і Rolls-Royce і раней — Rover.

Фірма была заснавана Карлам Фрыдрыхам Рапам ў кастрычніку 1913 года, першапачаткова як вытворца авіяцыйных рухавікоў, Bayerische Flugzeug-Werke. Акруга Мюнхена — Milbertshofen была абрана таму, што размяшчалася блізка ад Flugmaschinenfabrik Густава Ота — нямецкага вытворцы самалётаў. З 1929 года, бел-блакітная круглая эмблема BMW, выкарыстоўвальная і да гэтага часу для зручнасці пачынае трактавацца, як самалётны шруба на фоне блакітнага неба. У цяперашні час кампанія сцвярджае, што белы і блакітны колер на лагатыпе ўзятыя з сцягу Баварыі.

У канцы 1950-х гадоў кампанія BMW знаходзілася ў цяжкім становішчы з-за дрэннага продажу як аўтамабіляў, так і матацыклаў. Кіраўнікамі разглядалася магчымасць продажу кантрольнага пакета акцый канцэрну Daimler, аднак угода не адбылася, бо акцыянеры BMW не пагадзіліся з прапанаваным Daimler планам рэструктурызацыі. BMW засталася незалежнай, асноўны акцыянер Герберт Квандт распрацаваў уласны план уратавання кампаніі. Выхад з крызісу адбыўся дзякуючы выпуску мадэляў BMW 700 і, асабліва, BMW 1500 з новага сямейства Neue Klasse[14].

У цяперашні час BMW вырабляе сваю прадукцыю на пяці заводах ў Германіі і дваццаці двух даччыных прадпрыемствах, размешчаных па ўсім свеце. Гэта адна з нешматлікіх аўтамабільных фірмаў, не выкарыстоўвае на заводах робатаў. Уся зборка на канвееры ідзе толькі ўручную. На выхадзе — толькі камп’ютарная дыягностыка асноўных параметраў аўтамабіля.

Беларускай мовай назва BMW вымаўляецца як «бэ-эм-вэ́»; зрэдку сустракаецца напісанне «БМВ». У Паўночнай Амерыцы і некаторых іншых рэгіёнах машыны і матацыклы BMW часам клічуць «бімер». Дэвіз кампаніі на англійскай мове — «The Ultimate Driving Machine» і «Sheer Driving Pleasure».

Мадэльны шэраг

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 89 870 аўтамабіляў маркі BMW[15].

  1. ↑ BMW AG St — Франкфурцкая фондавая біржа.
  2. ↑ BMW AG Vz — Франкфурцкая фондавая біржа.
  3. ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/bayerische-motoren-werke-aktiengesellschaft?rid=7193977808-18
  4. ↑ https://www.bmwgroup.com/en/general/imprint.html Праверана 27 жніўня 2021.
  5. ↑ Bayerische Motoren Werke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 20 ліпеня 2021.
  6. ↑ Nuremberg Trials Project — 2016.
  7. ↑ https://www.boerse-frankfurt.de/aktie/bmw-ag-st/kennzahlen
  8. 1 2 annual report — 2023.
  9. ↑ La Tribune — LVMH, 1985. — ISSN 1760-4869
  10. ↑ https://www.latribune.fr/entreprises-finance/industrie/automobile/bmw-chute-libre-de-36-9-de-son-benefice-1020552.html
  11. 1 2 https://web.archive.org/web/20200319063559/https://annualreport.bmwgroup.com/2019/build/dl/en/BMW-GB19_EN_Annual_Report.pdf
  12. ↑ BMW South Africa // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
  13. ↑ BMW-Flugmotorenbau GmbH // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
  14. ↑ Adrian Padeanu. Mercedes Fully Owned Audi In 1959 When It Nearly Bought BMW (англ.). motor1.com (11 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  15. ↑ Статистический обзор ко Дню автомобилиста и дорожника (руск.)(недаступная спасылка). belstat.gov.by (29 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2021. Праверана 31 кастрычніка 2021.