Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
23 кастрычніка 2026 года
267 884 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Венгерскае паўстанне 1956 года, таксама вядомае як Венгерская рэвалюцыя 1956 года — агульнанацыянальнае паўстанне супраць таталітарнага камуністычнага кіраўніцтва Венгерскай Народнай Рэспублікі і ваеннай прысутнасці СССР на тэрыторыі краіны, якое працягвалася з 23 кастрычніка да 10 лістапада 1956 года. Нягледзячы на тое, што першапачаткова паўстанне не мела лідараў, гэта была першая сур’ёзная пагроза кантролю СССР з таго часу, як савецкія войскі выціснулі армію Нацысцкай Германіі са сваёй тэрыторыі ў канцы Другой сусветнай вайны і ўвайшлі на тэрыторыю краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Паўстанне пачалося як студэнцкая дэманстрацыя, падчас якой тысячы ўдзельнікаў прайшлі праз цэнтр Будапешта. У хуткім часе паўстанне распаўсюдзілася па ўсёй Венгрыі, у выніку чаго ўрад быў зрынуты (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Анаксімандр меркаваў, што ўсе рэчы і сусвет узніклі шляхам вылучэння з апейрону процілегласцяў і іх барацьбы.
- У прыродзе аксід алюмінію існуе як мінерал карунд, а таксама як рубін і сапфір.
- Працяглая дэнудацыя можа ператварыць горныя краіны ў пенеплены.
- Ва ўмовах нівальнага клімату снегу выпадае больш, чым можа растаць і выпарыцца.
- Згодна беларускай міфалогіі князю Баю служылі два сабакі.
- У мастацкай коўцы тарсіраванне з’яўляецца адной з асноўных дэкаратыўных аперацый.
- Адзін з захаваных подпісаў савецкіх салдат на будынку Рэйхстага зроблены гісторыкам-мастацтвазнаўцам.
Актуальныя падзеі
- У ходзе школьных пратэстаў у Францыі адбыліся масавыя пагромы. (17 кастрычніка)
- Генеральная канферэнцыя па мерах і вагах скасавала высакосную секунду з-за нераўнамернага вярчэння Зямлі. (15 кастрычніка)
- Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрысту і праваабаронцы Наві Пілэй. (9 кастрычніка)
- Лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала канадская пісьменніца Эн Карсан. (8 кастрычніка)
Дзень у гісторыі
- 424: Валентыніян III, пяцігадовы сын Галы Плацыдзіі абвешчаны імператарам супраць узурпатара Іаана.
- 732: У бітве пры Пуацье войскі франкаў разбілі армію Арабскага халіфата.
- 1157: Дацкі кароль Вальдэмар I Кнутсан узяў шлюб з менскай княжной Сафіяй Валадараўнай.
- 1582: Адбылася бітва на Чувашавым мысе паміж атрадам казакаў на чале з Ермаком Цімафеевічам і сібірцамі на чале з ханам Кучумам.
- 1940: Нарадзіўся бразільскі футбаліст Пеле.
- 1942: Пачатак бітвы пры Эль-Аламейне (Егіпет) паміж англійскімі і нямецкімі войскамі.
- 1956: Пачалося Венгерскае паўстанне, скіраванае супраць таталітарнага камуністычнага кіраўніцтва і савецкай ваеннай прысутнасці.
- 1990: Гораду Горкі вернута назва Ніжні Ноўгарад.
- 1992: Акіхіта першым з японскіх імператараў наведаў Кітай.
- 1992: Заснаваны Віцебскі музей Марка Шагала.
Вікістужка
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.