Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
25 кастрычніка 2026 года
267 927 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

ГАЗ-АА (вядомы таксама як «палутарка») — савецкі грузавы аўтамабіль, грузападымальнасцю 1,5 т. Выпускаўся з 1932 па 1950 год. Усяго выпушчана 985 000 асобнікаў ГАЗ-АА, ГАЗ-ММ і іх мадыфікацый.
Уяўляў сабой ліцэнзійную копію амерыканскага грузавіка Ford Model АА узору 1929, але пасля неаднаразова быў мадэрнізаваны. У перыяд свайго выпуску аўтамабілі ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ з'яўляліся самымі распаўсюджанымі ў СССР. Да 1951 года кожны другі выраблены ў СССР аўтамабіль быў стандартным бартавым грузавіком ГАЗ-АА (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- На фоне Млечнага Шляху ў Паўднёвым паўшар’і добра бачная самая блізкая да Зямлі цёмная туманнасць.
- Мінерал калумбіт з’яўляецца рудой ніобію.
- Большасць відаў кітападобных належыць да сямейства дэльфінавых.
- Белы бусел з’явіўся ў Беларусі некалькі стагоддзяў таму, выцесніўшы чорнага бусла.
- Тэкст Канстытуцыі Невады ў Вашынгтон высылалі па тэлеграфе двое сутак.
- Усерасійскі Устаноўчы сход быў разагнаны паводле рашэння УЦВК Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
- Як асноўны прамысловы працэс атрымання этылену, прапілену і бензолу выкарыстоўваецца піроліз.
Актуальныя падзеі
- У ходзе школьных пратэстаў у Францыі адбыліся масавыя пагромы. (17 кастрычніка)
- Генеральная канферэнцыя па мерах і вагах скасавала высакосную секунду з-за нераўнамернага вярчэння Зямлі. (15 кастрычніка)
- Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрысту і праваабаронцы Наві Пілэй. (9 кастрычніка)
- Лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала канадская пісьменніца Эн Карсан. (8 кастрычніка)
Дзень у гісторыі
- 1131: У Рэймсе каранаваны Людовік VII Малады.
- 1495: Пасад караля Партугаліі заняў Мануэл I.
- 1854: Адбылася Балаклаўская бітва ў ходзе Крымскай вайны.
- 1881: Нарадзіўся мастак Пабла Пікаса.
- 1900: Вялікабрытанія анексавала паўднёваафрыканскую краіну Трансвааль.
- 1920: Войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча пачалі ваенныя дзеянні супраць Чырвонай Арміі.
- 1920: У чатырох канадскіх правінцыях прыняты «сухі закон».
- 1976: У Лондане адкрыты Нацыянальны Каралеўскі тэатр.
- 1992: Прынятая Канстытуцыя Літвы.
- 2001: Карпарацыя «Microsoft» выпусціла аперацыйную сістэму «Windows XP».
Вікістужка
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.