Перайсці да зместу

Эмілі Грын Болч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмілі Грын Болч
Дата нараджэння 8 студзеня 1867(1867-01-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 1961(1961-01-09)[1][2][…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Francis Vergnies Balch[d]
Род дзейнасці эканаміст, педагог, выкладчыца ўніверсітэта, сацыёлаг, прафсаюзны дзеяч, журналістка, пацыфіст, пісьменніца, пацыфіст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Нобелеўская прэмія міру
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмілі Грын Болч (анг. Emily Greene Balch, 8 студзеня 1867, Бостан, Масачусэтс, ЗША — 9 студзеня 1961) — амерыканская эканамістка, пацыфістка, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру (1946) разам з Джонам Рэлеем Мотам.

Эмілі Грын Болч была другім дзіцем у сям’і Фрэнсіса Верн’е Болча — паважанага адваката і педагога. У 1889 годзе яна скончыла каледж Брын-Мар, пасля чаго на працягу двух гадоў вучылася ў Парыжы ў Сарбоне, дзе прадставіла даследаванне, прысвечанае падтрымцы бедных слаёў Францыі. Па вяртанні ў ЗША, яна працягнула сваё навучанне ў Гарвардскім універсітэце і універсітэце Чыкага. Завяршыла сваю адукацыю яна ў 1896 годзе ў Берлінскім універсітэце.

Падчас Другой сусветнай вайны яна прымала ўдзел у дапамозе бежанцам. Атака на Пэрл-Харбар 1941 года змяніла меркаванне Болч з нагоды нейтралітэту ЗША і яна падтрымала ўступленне краіны ў вайну. Пасля Атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі яна выказвалася за забарону ядзернай зброі.

Зноскі

  1. 1 2 Emily Greene Balch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Emily Greene Balch // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ↑ BALCH, Emily Greene — encyclopedia.com, 2018. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  4. ↑ Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 17 кастрычніка 2026.
  5. ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 8 студзеня 2022.