Перайсці да зместу

Kotlin

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Kotlin
Семантыка мультыпарадыгменная
З’явілася ў 2011
Аўтар(ы) JetBrains
Пашырэнне файлаў .kt, .kts, .ktm
Тыпізацыя даных статычная, строгая, з вывадам тыпаў
Зведала ўплыў C#, Java, JavaScript, Python, Scala
Ліцэнзія Apache License 2.0
Сайт kotlinlang.org/ (англ.)

Kotlin (котлін) — кросплатформавая мова праграмавання агульнага прызначэння са статычнай тыпізацыяй і вывадам тыпаў. Kotlin выкарыстоўвае JVM для кампіляцыі і з’яўляецца цалкам сумяшчальнай з кодам Java. Таксама Kotlin можна скампіляваць у JavaScript для фронтэнд праграм або ў машынны код іншых платформ з выкарыстаннем LLVM.

Назва мовы паходзіць ад вострава Котлін у Фінскім заліве. Каманда распрацоўшчыкаў вырашыла назваць яго ў гонар вострава, гэтак жа як Java была названа ў гонар інданезійскага вострава Ява[1] (аднак Java была названа ў гонар кавы, а не ў гонар вострава).

Распрацоўка Kotlin пачалася ў 2010 годзе. Кампанія JetBrains прадставіла Kotlin у ліпені 2011 года. Аўтары мовы ставілі сваёй мэтай стварыць мову, якая была б больш лаканічнай і тыпабяспечнай, чым Java, і прасцейшай, чым Scala. Кіраўнік JetBrains Дзмітрый Жэмераў паведамляў, што большасць моў не мела тых функцый, якія яны шукалі, за выключэннем Scala, аднак павольны час кампіляцыі Scala таксама быў недахопам.

У лютым 2012 года JetBrains зрабіла Kotlin свабоднай пад ліцэнзіяй Apache 2.0.[2]

Версія Kotlin 1.0 была выпушчана 15 лютага 2016 года. Яна лічыцца першым афіцыйна стабільным выпускам, і JetBrains абавязаўся забяспечыць доўгатэрміновую зваротную сумяшчальнасць, пачынаючы з гэтай версіі.

На канферэнцыі Google I/O 2017 Google анансавала падтрымку Kotlin на Android.[3] 7 мая 2019 года Google абвясціў, што мова праграмавання Kotlin цяпер з’яўляецца пажаданай мовай для распрацоўкі дадаткаў для Android.[4]

Многія вядомыя кампаніі выкарыстоўваюць Kotlin, сярод іх Google[5], Amazon[6], Shazam[7], Pinterest[8], Netflix[9], Uber[10], Coursera[11], Pivotal[12], Allegro[13], OLX[14].

Прыклад напісання праграмы Hello world:

fun main() {
  val scope = "world"
  println("Hello, $scope!")
}

Зноскі

  1. ↑ Андрей Бреслав — Kotlin для Android: коротко и ясно (руск.). YouTube (8 студзеня 2015). Праверана 15 студзеня 2023.
  2. ↑ Waters, John. Kotlin Goes Open Source (англ.). ADTmag.com. 1105 Enterprise Computing Group (22 лютага 2012). Праверана 15 студзеня 2023.
  3. ↑ Shafirov, Maxim. Kotlin on Android. Now official (англ.) (17 мая 2017). — «Today, at the Google I/O keynote, the Android team announced first-class support for Kotlin.»  Праверана 15 студзеня 2023.
  4. ↑ Kotlin is now Google's preferred language for Android app development (англ.)(недаступная спасылка). TechCrunch. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2020. Праверана 15 студзеня 2023.
  5. ↑ State of Kotlin on Android (англ.). YouTube. Праверана 15 студзеня 2023.
  6. ↑ QLDB at Amazon (англ.). Talking Kotlin. Праверана 15 студзеня 2023.
  7. ↑ Kotlin at Shazam (англ.). Talking Kotlin. Праверана 15 студзеня 2023.
  8. ↑ Droidcon NYC 2016 - Kotlin in Production (англ.). YouTube. Праверана 15 студзеня 2023.
  9. ↑ Rob Spieldenner on twitter (англ.). Праверана 15 студзеня 2023.
  10. ↑ 2017 Who's using Kotlin? (англ.) (7 лютага 2017). Праверана 15 студзеня 2023.
  11. ↑ Becoming bilingual@coursera (англ.) (26 красавіка 2018). Праверана 15 студзеня 2023.
  12. ↑ Application Monitoring with Micrometer (англ.). Talking Kotlin. Праверана 15 студзеня 2023.
  13. ↑ Kotlin at Allegro (англ.). Talking Kotlin. Праверана 15 студзеня 2023.
  14. ↑ Greenfield Kotlin at OLX (англ.). Talking Kotlin. Праверана 15 студзеня 2023.